У Мінску да пачатку лістапада кожныя выхадныя будуць праходзіць харчовыя кірмашы, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У нядзелю, 4 верасня, з 10.00 да 17.00 каля Палаца спорту і Мінскага лядовага палаца арганізаваны выязны гандаль сельгаспрадукцыяй і харчовымі таварамі прадпрыемствамі — вытворцамі Мінскай вобласці і раёна.

На кірмашах будзе прадстаўлены разнастайны асартымент мясной, малочнай прадукцыі, каўбасных вырабаў і вэджаніны, плодаагароднінай кансерваванай прадукцыі, пладоў, агародніны, бульбы, сажалкавай і азёрна-рачной рыбы (карп, шчупак, карась, таўсталобік, белы амур), журавіны, мёд і шмат іншага.

У праграме мерапрыемстваў жыхароў і гасцей сталіцы чакае праца летніх кафэ з шырокім асартыментам кулінарнай і кандытарскай прадукцыі ўласнай вытворчасці; шырокі асартымент прадукцыі; музычная праграма мастацкіх калектываў сталіцы.

Кірмашы будуць праводзіцца штотыднёва па выхадных днях:
3, 4, 17, 18, 24, 25 верасня, 1, 2, 8, 9, 15, 16, 22, 23, 29, 30 кастрычніка, 5, 6 лістапада з 10.00 да 17.00 гадзін на тэрыторыі, сумежнай з Палацам спорту (пр. Пераможцаў, 4) і на 160 пастаянна дзейных пляцоўках ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада з арганізацыяй выязнога гандлю з аўтамашын і латкоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?