Лівійскія паўстанцы ў найбліжэйшыя гадзіны пачнуць да штурму горада Бані-Валід, дзе, па іх звестках, хаваецца Муамар Кадафі, паведамляе Al Jazeera.

«Мы гатовыя пачаць штурм з трох франтоў: з поўначы, усходу і захаду»,
 — сказаў прадстаўнік паўстанцаў Абдул Азіз, які нагадаў, што Нацыянальны пераходны савет Лівіі даваў тыдзень для мірнай здачы новым уладам, але перамовы зайшлі ў тупік.
«Іх час скончыўся. Горад будзе узяты ў бліжэйшыя 24 гадзіны», — сказаў Азіз.

У Бані-Валідзе групуюцца асноўныя сілы, якія засталіся на баку Кадафі. Раней прадстаўнік Кадафі заяўляў, што той па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Лівіі, кажучы, праўда, што не можа сказаць, дзе менавіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?