Выйшаў чарговы, чацьверты нумар часопісу «pARTisan», датаваны яшчэ старым, 2006 годам. Сапраўдны цуд на Каляды. Сапраўдны партызан, як вядома, зьяўлаецца калі захоча альбо калі мусіць ‑ так ці йначай гэты момант прадбачыць цяжка. Выходзіць, тых «pARTisan»‑аў выйшла чатыры за тры гады, альбо чатыры за чатыры, гледзячы адкуль адмерваць.

Гэтым разам аўтары новага нумару шукаюць Плошчы. Нашае, беларускае Плошчы.

Новы нумар засяроджваецца на фэномене Плошчы. Алюзіі на сакавіцкія падзеі на Цэнтральным пляцы Менску – адкрытыя. Разам з тым, аўтары новага нумару ймкнуцца шырэй разьвіць гэтую тэму, да нацыянальных і наднацыянальных маштабаў.

Часопіс «pARTisan», рэдактарам якога прэзыдэнт менскае Асацыяцыі сучаснага мастацтва Артур Клінаў, прысьвечаны пытаньням сучаснага інтэлектуальнага й культурнага жыцьця Беларусі. Дарэчы, сам Клінаў – з адукацыі архітэктар‑горадабудаўнік.

Як і ў першых, таксама і ў новым нумары 2pARTisana» шмат разнагалосных гіпотэзаў ды непаўторных здымкаў. Аматары сучаснага мастацтва знойдуць у ім некалькі сапраўдных рарытэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?