У Воранаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць) вечарам 4 верасня памёр 12-гадовы хлопчык, які стаў ахвярай дарожна-транспартнага здарэння трыма днямі раней.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, ДТЗ адбылося прыблізна ў 17.00 1 верасня ў гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Дзіця выехала на ровары з другараднай дарогі проста пад колы «Аўдзі А6», якой кіравала 33-гадовая жанчына.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года ў мэтах прадухілення дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 жніўня па 10 верасня ў Беларусі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». З пачатку года на дарогах краіны загінулі 26 дзяцей і 391 — атрымаў траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?