Акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Іван Ахлабысцін заявіў, што збіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе ў Расіі.

«Падчас доўгіх разважанняў мы прыйшлі да пераканання, што я буду балатавацца ў прэзідэнты Расійскай Федэрацыі», — сказаў Ахлабысцін на прэс-канферэнцыі ў офісе «Інтэрфакса».

Яшчэ нядаўна Ахлабысцін быў святаром, але затым папрасіў вызваліць яго ад служэння і вярнуўся ў кіно.

Цяпер самым папулярным тэлесерыялам на забаўляльным тэлеканале ТНТ сталі «Інтэрны»,

галоўную ролю ў якім выконвае Ахлабысцін (доктар Быкаў).

У 1990-я Ахлабысцін стаў вядомы як аўтар сцэнараў кінафільмаў і аўтар часопіса «Столица».

У 2001 годзе быў пасвечаны ў святары і служыў у храме, быў прыпісаны да ташкенцкай епархіі. У лютым мінулага года патрыярх Кірыл па яго ж просьбе адхіліў яго ад святарства, а ў снежні Ахлабысцін стаў крэатыўным дырэктарам кампаніі «Евросеть».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?