У верасні павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты на 5%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 141 ад 1 верасня 2011 года,

апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адпускныя цэны павышаюцца на хлеб жытны і жытнёва-пшанічны, батоны і перапечкі з пшанічнай мукі няздобныя вагой 300 грамаў і больш; малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.

Раней цэны на хлебную і малочную прадукцыю павышаліся на 5% у пачатку жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?