Дыскусія на гэты конт пройдзе 8 верасня ў канферэнц-зале гатэля «Crowne Plaza» (18.00-21.00).

На дыскусію будуць вынесеныя наступныя пытанні:

1. Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі?

2. Наколькі статыстыка адлюстроўвае паўсядзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў?

3. Што і хто з'яўляюцца «слабым звяном» нашай сістэмы адукацыі?

4. Чым занепакоены кіраўнік дзяржавы?

5. Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане пастаянных «рэформаў-недарэформаў-перарэформаў»?

6. Што змяшчае ў сабе інавацыйны Кодэкс?

6. Пра што кажа эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?

Па выніках дыскусіі Цэнтр аналітычных ініцыятыў ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб» выдасць зборнік аналітычных матэрыялаў з рэкамендацыямі напярэдадні чарговых новаўвядзенняў у сістэме адукацыі Беларусі.

Чакаецца, што ў якасці экспертаў у панэльнай дыскусіі прымуць удзел:

Уладзімір Дунаеў - прафесар, экс-першы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта;

Святлана Мацкевіч - кандыдат педагагічных навук, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій;

Аляксандр Вараненка - аспірант кафедры сацыялогіі БДУ, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны і СШ №61 г. Гомеля;

Антон Балтачко - эксперт па эканоміцы, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб».

Мікаэль Клеес - кіраўнік офіса DAAD у Мінску.

***

Мадэратар - Яўген Прэйгерман, дырэктар па даследаваннях, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб».

Даведкі: +375 29 5168505 (Яўген Прэйгерман) ці 375 29 2552362 (Аляксандр Апейкін).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0