Курс даляра на чорным рынку наяўнай валюты спыніў свой рост. Пачынаючы ад мінулай пятніцы курс амерыканскай валюты, які фарміруецца на сайце Пракапові.ч, нязначна апускаецца – на 30-70 рублёў штодзень. На сёння

ён складае 8600 рублёў.
Валютчыкі, якія арыентуюцца на лічбы з сайта, таксама вымушаныя апусціць свае каціроўкі. Яны прызнаюць, што
колькасць ахвотных прадаць ці купіць валюту ў апошнія дні скарацілася.
І тыя, і другія чакаюць 15 верасня, калі вызначыцца новы курс даляра. Прадаўцы спадзяюцца, што ім ўдасца прадаць валюту за 10 тысяч рублёў і больш, а пакупнікі спадзяюцца, што грошы з’явяцца ў абменніках па курсе, набліжаным да афіцыйнага.
Віленскія абменнікі таксама крыху панізілі курс даляра ў дачыненні да беларускага рубля.
Напрыклад, Medicinos Bankas цяпер прадае амерыканскую валюту за 9400 рублёў замест ранейшых 9600.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?