У мінскіх кінатэатрах ідзе новы фільм расійскага прадусара Цімура Бекмамбетава «Апалон 18».

Такія фільмы называюцца «мак’юментары» — стылізацыя пад аматарскія ці хранікальныя здымкі. Рэжысёр па-постмадэрнісцку імітуе відэа з архіваў НАСА пра тое, як у 1974-м амерыканцы высадзіліся на Месяцы. А там — мірны савецкі спадарожнік, прычым з мірным савецкім астранаўтам. Праўда, мёртвым.

А пасля пачынаецца невядома што — нехта рве амерыканскі сцяг, тым самым дэмаралізуе амерыканцаў і, відаць, мае намер такім чынам унесці раўнавагу ў савецка-амерыканскую канкурэнцыю. Каб ніхто не мог сказаць пасля, што «ўдала злёталі».

Калі была тая «халодная вайна», а дух процістаяння сістэм яшчэ не выветрыўся.

Заходні праект Бекмамбетава, па меркаванні кінакрытыкаў, выйшаў сумнаваты. Можна разглядаць карціну як адказ на галівудскія фільмы пра СССР — многія памятаюць жудкага, але сімпатычнага савецкага касманаўта ў аблавушцы з фільма «Армагедон».

Аднак тым, каго цікавіць Месяц як такі, фільм падасца цікавым. І, што не характэрна для рэжысёра ўсіх «Дазораў» Бекмамбетава, у фільме абсалютна, ні ў якім выглядзе, няма Канстанціна Хабенскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?