Мэр Парыжа Бертран Дэланаэ заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

Бертран Дэланаэ выказаў «крайнюю занепакоенасць» арыштам Бяляцкага, «які нягледзячы на пагрозы з боку беларускіх улад, нястомна змагаецца за правы чалавека, рызыкуючы пры гэтым уласным жыццём».

«Ад імя Парыжа, які глыбока крануты яго барацьбой у абарону правоў чалавека і фундаментальных свабод ва ўсім свеце, я выказваю сваю поўную салідарнасць з Алесем Бяляцкім і заклікаю ўлады Беларусі да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення», — гаворыцца ў заяве Дэланаэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?