Беларуская чыгунка 10 верасня адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў у рамках праекта «Гарадскія лініі», паведамілі БелаПАН у прэс-службы БЧ.

 Новыя гарадскія электрычкі пачалі ездзіць у тэставым рэжыме 1 ліпеня 2011 г.

Новыя гарадскія электрычкі пачалі ездзіць у тэставым рэжыме 1 ліпеня 2011 г.

Электрацягнікі будуць курсіраваць 18 разоў на дзень з 5.00 да 21.00 ад станцыі Мінск-пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) і назад. Прыпынкі прадугледжаныя на станцыях: Мінск-Паўночны, Масюкоўшчына, Лябяжы, Ждановічы, Мінскае мора, Ратамка, Крыжоўка, Зялёнае.

Спецыялістамі Беларускай чынункі распрацаваны і ўзгоднены з Міністэрствам фінансаў бланк білета на паездку ў электрацягніках гарадскіх ліній. Кошт білета складзе 2 тысячы беларускіх рублёў незалежна ад адлегласці накіравання пасажыра.

Нагадаем, праект «Гарадскія лініі» прадугледжвае ўвядзенне новага фармату пасажырскіх перавозак. Яго ажыццяўленне Беларуская чыгунка пачала ў 2010 годзе.

Электрацягнікі «Гарадскіх ліній» звяжуць Мінск з найбліжэйшым прыгарадам і гарадамі-спадарожнікамі сталіцы. Яны пашыраць транспартную даступнасць для мінчан і турыстаў, знізяць нагрузку да дарожную сетку Мінска і грамадскі транспарт, палепшаць экалагічную абстаноўку, адзначаюць у БЧ. Электрацягнікі выканаюць функцыі «наземнага метро» і дадуць пасажырам магчымасць з мінімальнымі затратамі часу ажыццяўляць перамяшчэнне і рабіць перасадкі на іншыя віды гарадскога транспарту.

Расклад руху цягнікоў гарадской лініі на ўчастку Мінск—Заслаўе ад 10.09.11 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?