06.09.2011 / 17:37

Дзецям да 14-ці могуць забараніць выходзіць на вуліцу пасля 22.00 12

У беларускае заканадаўства плануецца ўнесці папраўкі, якія прадугледжваюць адказнасць бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, за знаходжанне дзяцей на вуліцы ўначы без суправаджэння дарослых.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 верасні намеснік начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі МУС Валерый Мялешка, цяпер рабочая група з дэпутатаў, прадстаўнікоў Савета міністраў, МУС, Генеральнай пракуратуры, міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі абмяркоўвае папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закон аб прафілактыцы падлеткавай злачыннасці і безнагляднасці ад 2003 года. Чакаецца, што яны будуць разгледжаныя нацыянальным сходам на восеньскай сесіі і ўступяць у сілу ў канцы 2011 года або пачатку 2012 года.

На дадзены момант, па словах Валерыя Мялешкі, вялікую праблему ў пытанні начных забаваў падлеткаў ствараюць вясковыя клубы. Клубы ў гарадах, якія належаць часцей за ўсё прыватным кампаніям, не рызыкуюць парушаць закон і адсяваюць непаўналетніх. Інакш "адміністрацыі клубаў потым будзе вельмі балюча -- там вельмі добрыя штрафныя санкцыі, а другое - пазбаўленне ліцэнзіі", нагадаў Валерый Мялешка.

А вось вясковыя дамы культуры грашаць, заявіў прадстаўнік МУС. Паводле яго слоў, "яны ўжо і скардзяцца на нас і на пракуратуру, у іх, ці бачыце, заробку няма, заробак не можам плаціць". "Там няма нармальных праграм, няма нармальнай тэхнікі, музыкі, дыджэя, - заявіў Валерый Мялешка, - ды правядзі ты на звычайным узроўні гэтую дыскатэку нават у тры гадзіны дня пасля ўрокаў, яны туды прыйдуць і будзе цікава".

Згодна з папраўкамі, што прапануюцца ў заканадаўства, дзецям да 14 гадоў будзе забаронена з'яўляцца адным на вуліцы ад 22-й да 6-й гадзіны, ад 14 да 16 гадоў - ад 23-й да 6-й гадзіны. Аднак, падкрэсліў Мялешка, гэтыя часовыя інтэрвалы не канчатковыя.

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
06.09.2011 / 17:53
"Там няма нармальных праграм, няма нармальнай тэхнікі, музыкі, дыджэя, - заявіў Валерый Мялешка, - ды правядзі ты на звычайным узроўні гэтую дыскатэку нават у тры гадзіны дня пасля ўрокаў, яны туды прыйдуць і будзе цікава". _______ Дзіўна, што людзі, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, абсалютна не памятаюць сябе маладымі. Цікава, ці ахвотна хадзіў сам Мялешка, як сам быў падлеткам, на забаўляльныя мерапрыемствы "у тры гадзіны для пасля ўрокаў"?
0
Бомж / Адказаць
06.09.2011 / 18:40
Да вообще нахрен всем запретите. Комендантский час введите, меньше проблем будет.
0
Кнехт / Адказаць
06.09.2011 / 18:59
Дзецям да 14-ці могуць забароніць выходзіць на вуліцу пасля 22.00 =============== Правельно! А дзецям да 9-ці патрэбна забараніць наогул выходзіць!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру