Сітуацыя ў Беларусі і шляхі яе змянення, уключаючы магчымасць арганізацыі дыялогу ўлады і апазіцыі, абмеркаваны 6 верасня ў Варшаве на сустрэчах прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага з групай беларускіх дэмакратаў.
Як паведаміла
«Польскі вопыт круглага стала сведчыць, што садзіцца і размаўляць можна толькі тады, калі вызвалены ўсе палітзняволеныя», — падкрэсліў Туск пасля заканчэння сустрэчы.
На перамовах размова ішла таксама аб міжнароднай дапамозе Беларусі. «Я заявіў аб сваёй поўнай прыхільнасці да таго, каб была аказана дапамога апазіцыі для арганізацыі дыялогу з уладамі, — сказаў польскі прэм’ер. — Мы гаварылі таксама аб гарантыях, якія можа даць Еўропа, каб гэты меркаваны дыялог паміж апазіцыяй і ўладай прынёс жаданыя вынікі, напрыклад, сапраўды свабодныя выбары ў парламент».
Туск таксама заявіў, што магчымая фінансавая дапамога Беларусі будзе залежаць ад змяненняў у краіне. «Не будзе фінансавай дапамогі рэжыму без радыкальных змяненняў, якія павінны абапірацца на вядзенне сур’ёзнага палітычнага дыялогу з апазіцыяй», — сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Як паведамляе
Беларускія дэмакраты падзякавалі Сікорскаму за яго пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамогу грамадзянскай супольнасці. Яны заявілі аб неабходнасці стварэння новага інструмента падтрымкі дэмакратыі ў краінах — суседзях ЕС — Еўрапейскага фонду за дэмакратыю.
У сустрэчах з Тускам і Сікорскім узялі ўдзел Андрэй Дзмітрыеў (кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты на