07.09.2011 / 00:19

Сенсацыя: падчас рэстаўрацыі адкрылі фрэскі часоў Еўфрасінні Полацкай 12

Сярод іх — унікальныя выявы святых Барыса і Глеба, а таксама Вацлава Чэшскага.

Сенсацыйныя адкрыцці зробленыя падчас рэстаўрацыйных работ, якія вядуць у Спаса-Прэабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку беларускія і расійскія спецыялісты, паведамляе БелТА.

Адкрытыя выявы першых рускіх святых пакутнікаў Барыса і Глеба. У гэтым не было б нічога незвычайнага, калі б не час іх выканання — XII стагоддзе, трохі больш за сто гадоў пасля кананізацыі. Да гэтага часу самыя раннія выявы святых братоў датаваліся XIII стагоддзем.

Як адзначыў галоўны мастацтвазнаўца навукова-рэстаўрацыйнага мастацкага ўпраўлення Міністэрства культуры Расіі Уладзімір Сараб’янаў,

выявы Барыса і Глеба ў полацкім храме маюць партрэтнае падабенства. «Яны лічыліся мясцовымі сьвятымі, таму візантыйскім мастакам, што распісвалі храм, хутчэй за ўсё, прыйшлося скарыстацца не кананічнымі іканапіснымі малюнкамі, традыцыя якіх склалася значна пазней, а партрэтамі, якія былі ў Еўфрасінні Полацкай. Прапрадзед Еўфрасінні Полацкай, Ізяслаў, быў родным братам Барыса і Глеба.

Насупраць сцяны, дзе адкрытыя партрэты Барыса і Глеба, знаходзіцца рэдкая выява святога пакутніка князя Вячаслава (Вацлава) Чэшскага, глыбока шанаванага ў Чэхіі. Полацкая фрэска — адзіная выява чэшскага святога ў праваслаўных храмах на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны.

СМ

0
Алег / Адказаць
07.09.2011 / 01:04
Будзьма спадзявацца што не замалююць....
0
Зьміцер / Адказаць
07.09.2011 / 01:33
У каго яшчэ могуць быць сумневы, што Беларусь - цэнтар усходнеславянскай культуры? З той старажытнай вялікай культуры, як з магутнага выбуху, які спарадзіў Усясьвет, выйшла й нашая мова Беларуская, і , як сьлед, нашая нацыя беларуская.
0
valkyrija / Адказаць
07.09.2011 / 02:27
Магчыма, пакутнікі з'явіліся, каб нешта сказаць кАтам?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру