Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч знаходзіцца ў медсанчастцы шклоўскай калоніі. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

У час працы на тартаку (лесапільні) у шклоўскай калоніі Статкевіч атрымаў «вытворчую траўму». «Нам стала вядома, што яму пры падцягванні бярвення да пільні прыціснула руку.

Яго змясцілі ў медсанчастку, на руку накладзены гіпс», — сказала Адамовіч.

«Я сёння накіравала зварот адміністрацыі шклоўскай калоніі з патрабаваннем тэлефанавання. З 4 жніўня ад Статкевіча няма ніякіх вестак, за выключэннем яго сустрэчы з адвакатам. Я хачу больш падрабязна ведаць пра стан яго здароўя», — заявіла жонка палітыка.

У межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 ў Мінску Статкевіч асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?