Ад 8 верасня газета «Наша Ніва» выходзіць у абноўленым дызайне. Змяніўся стыль загалоўкаў, на каляровых палосах у падзагалоўках з’явіліся каляровыя ўрэзкі і вылучэнні ключавых словазлучэнняў, змяніліся подпісы да фотаздымкаў. Сталы чытач зможа ўбачыць у абноўленай «НН» ледзь заўважныя рысы газеты другой паловы 90-х.

Чым яшчэ, акрамя абноўленага дызайну, можа зацікавіць чытача №33 ад 7 верасня?

Тэма нумара — футбольны клуб БАТЭ, які другі раз прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.
З артыкула пра жонак футбалістаў барысаўскага клуба вы даведаецеся, хто ў сям’і Ліхтаровічаў ходзіць у краму, а з гутаркі з бразільскім легіянерам Рэнанам Брэсанам — як яго бацькі паставіліся да пытання атрымання іхнім сынам беларускага грамадзянства.

Таксама ў нумары:

— Чым абернуцца для эканомікі краіны дэклараваныя 500 тысяч на бульбу для пенсіянераў і бюджэтнікаў.

— Ці не шкодзіць здароўю школьная форма?

— Як можа адбыцца сыход Лукашэнкі? Меркаванні беларускіх і замежных экспертаў.

— Беларуская глыбіня. Першы ліст з высылкі ад Паўля Севярынца.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце ТУТ.

Мы прысвяцілі ўдасканаленне дызайну 20-й гадавіне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. А таксама віншуем усіх нашых мужчын-чытачоў з Днём беларускай вайсковай славы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?