11 верасня падчас Св. Імшы сумы а 10-й гадзіне адбудзецца развітанне ксяндза-пробашча Ігара Лашука SDB з парафіяй Св. Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы.

Чалавек, якому парафія абавязана сваім утварэннем, калісьці ў далёкім 1996-м годзе. Менавіта ксёндз Ігар сабраў першых вернікаў у невялічкім пакоі. Год за годам ён будаваў жывы касцёл Божы на Серабранцы. А яшчэ капліца Св. Яна Хрысціцеля, Цэнтр Моладзі Імя Св. Яна Боска, будоўля першай за 100 гадоў каталіцкай святыні ў Мінску — усё гэта праца кс. Ігара.

Шчыра запрашаем усіх прыйсці на ўрачыстую Св. Імшу на 10 гадзін 11-га верасня, каб сказаць «Дзякуй!» і «Да сустрэчы!»

З 1 жніўня святар Ігар Лашук прызначаны настаяцелем рыма-каталіцкай парафіі ў в. Багданава Валожынскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?