Матч Кантынентальнай хакейнай лігі ХК «Дынама-Мінск» — «Лакаматыў» Яраслаўль, што меўся прайсці 8 верасня на «Мінск-Арэне», адменены, паведамляе сайт мінскага клуба.

Асноўны склад расійскай каманды, за якую выступаюць беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, загінуў сёння ў выніку авіякатастрофы пад Яраслаўлем.

Каманда ляцела ў Мінск на хакей, самалёт разбіўся праз некалькі секундаў пасля ўзлёту.

За "Лакаматыў" выступалі таксама хакеісты з Латвіі, Нямеччыны, Чэхіі, Швецыі.

«НН» выказвае спачуванні сваякам загінулых, заўзятарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0