Аляксандр Лукашэнка назначыў штомесячныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 87 лепшым аспірантам, якія вучацца ў 46 ВНУ і навуковых арганізацыях рэспублікі, у памеры Br775 тыс. кожная. Адпаведнае распараджэнне прэзідэнт падпісаў 15 студзеня.

Як растлумачылі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, усе стыпендыяты праводзяць даследаванні ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі развіцця навукова‑тэхнічнага прагрэсу, актыўна ўкараняюць вынікі сваіх навуковых работ у вытворчасць, паспяхова вучацца ў аспірантуры, удзельнічаюць у навуковых і навукова‑практычных канферэнцыях і семінарах, маюць публікацыі ў аўтарытэтных навуковых выданнях, патэнты і акты ўкаранення вынаходстваў, з’яўляюцца сааўтарамі манаграфій і навучальна‑метадычных дапаможнікаў.

Распараджэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння эфектыўнасці навукова‑даследчай дзейнасці аспірантаў, узмацнення дзяржаўнай падтрымкі таленавітых маладых вучоных, падкрэслілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?