07.09.2011 / 17:35

Найбуйнейшыя катастрофы Як-42 2

Першая з іх здарылася над Беларуссю ў 1982 годзе.

28 чэрвеня 1982 года — самалёт упаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці з вышыні 10 кіламетраў. Загінулі ўсе 132 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Эксплуатацыя Як-42 была прыпыненая на 2 гады да ўнясення змяненняў у канструкцыю.

31 ліпеня 1992 г. — Як-42 разбіўся пры ўзлёце з горада Нанкін на поўдні Кітая з-за адмовы тэхнікі. Загінулі 108 чалавек, пацярпелі 18.

21 лістапада 1993 г. — самалёт, які выконваў рэйс Жэнева—Скоп'е, урэзаўся ў гару ў раёне македонскага горада Охрыд. Загінулі 115 чалавек з 116, што знаходзіліся на борце.

17 снежня 1997 г. — у выніку памылкі пры заходзе на другое кола самалёт урэзаўся ў гару непадалёк ад грэцкіх Салонік і абрушыўся. Загінулі ўсе 70 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

26 мая 2003 г. — самалёт з іспанскімі вайскоўцамі на борце, які выконваў рэйс Кабул-Бішкек-Трабзон-Сарагоса, урэзаўся ў гару пры заходзе на пасадку ў тумане. Загінулі ўсе 75 пасажыраў.

З улікам апошняй катастрофы, за ўсю гісторыю эксплуатацыі самалётаў Як-42 (з 1980 года) было страчана дзевяць паветраных судоў гэтага тыпу. У выніку загінулі 562 чалавекі.

***

Як-42 — пасажырскі самалёт, выпускаўся у 1980—2002 гг. Вытворца — Вопытна-канструктарскае бюро імя Якаўлева. Максімальная колькасць пасажыраў — 120 чалавек.

0
войцах / Адказаць
07.09.2011 / 20:53
першы з разбітых самалётаў нёс 132 чалавекі....і гэта пры максімальнай запланаванай колькасці ў 120...дзіўна што на дапрацоўку накіравалі
0
Злой! / Адказаць
08.09.2011 / 20:39
"132 чалавекі....і гэта пры максімальнай запланаванай колькасці ў 120..." - дык з экіпажам жа!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру