Два беларусы маглі быць на борце самалёта, што ляцеў з Яраслаўля ў Мінск.

 У Анахайме быў зорны час для Руслана Салея.

У Анахайме быў зорны час для Руслана Салея.

Руслан Салей нарадзіўся 2 лістапада 1974 года ў Мінску. Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва».

У 1996 быў задрафтаваны клубам НХЛ «Анахайм Майці Дакс» пад дзявятым нумарам. Вышэй у драфце ніхто з беларусаў пакуль не падымаўся. Восем сезонаў ён адгуяў у НХЛ за «магутным качароў».

У 2003 Руслан Салей браў удзел у фінале Кубка Стэнлі. У адной з гульняў ягоны бліскучы кідок у овертайме прынёс «Анахайму» перамогу. Праўда, у серыі яны так і саступілі.

Потым у кар’еры Руслана былі «Флорыда», «Каларада» і «Дэтройт». Ва ўсіх гэтых камандах беларускі абаронца быў «жалезным» гульцом асновы.

Ніхто з беларусаў не праводзіў больш матчаў у НХЛ за Салей. Напярэдадні новага сезона хакеіст пераехаў у яраслаўскім «Лакаматыў», дзе яму прапаноўвалі добрыя грошы.

Варта таксама адзначыць, што Руслан быў капітанам нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.

Руслан жанаты з амерыканкай Бэці. Нядаўна ў іх нарадзілася трэцяе дзіцё.

***

Сяргей Астапчук нарадзіўся 19 сакавіка 1990 года ў Наваполацку. У маладым узросце пераехаў з Беларусі ў Яраслаўль.
У суседняй краіне ён прыняў расійскае грамадзянства. Праўда, апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакея зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб Астапчуку дазволілі гуляць за беларускую зборную.

У мінулым сезоне Астапчук змог замацавацца ў асноўным складзе яраслаўскага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?