hcdinamo.by

hcdinamo.by

Хакейная каманда «Дынама» (Мінск) вывесіла лагатып яраслаўскага клуба «Лакаматыў» каля спарткомплексу «Мінск-Арэна», да якога заўзятары нясуць кветкі і свечкі.

Хакейная каманда «Лакаматыў» знаходзілася на борце самалёта авіякампаніі «Як Сэрвіс», які разбіўся 7 верасня пры ўзлёце побач з аэрапортам Туношна ў Яраслаўскай вобласці РФ. Расійскія хакеісты ляцелі на матч у Мінск.

Матч першага тура чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам «Лакаматыва» і ХК «Дынама» (Мінск) меўся адбыцца 8 верасня на стадыёне «Мінск-Арэна».

У сувязі з трагедыяй кіраўніцтва хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) праводзіць экстранную нараду, на якой абмяркоўваецца фармат далейшых гульняў у Кантынентальнай хакейнай лізе, а таксама правядзенне жалобных мерапрыемстваў.

Кіраўніцтва беларускага хакейнага клуба выказала спачуванні родным і блізкім загінулых 7 верасня ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?