Людзі нясуць да «Мінск-Арэны» кветкі і знічкі - відэа 2
Як перадае наш карэспандэнт з месца падзей, зараз ля «Мінск-Арэны», дзе 8 верасня мусіла адбыцца гульня між «Лакаматывам» і «Дынама-Мінск», сабраліся каля 50 чалавек. Яны прынеслі кветкі і знічкі, каб ушанаваць памяць хакеістаў «Лакаматыва», якія загінулі сёння ў авіякатастрофе. Людзі яшчэ падыходзяць.
Прынеслі таксама сімвал «Лакаматыву» з жалобнымі стужкамі і вянкі.