Пра гэта палітык паведаміў 7 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, Лябедзька ў ноч з 19 на 20 снежня быў затрыманы і дастаўлены ў СІЗА КДБ, адкуль быў выпушчаны пад падпіску аб невыяздзе 7 красавіка. Крымінальная справа ў дачыненні да палітыка па факце ўчынення масавых беспарадкаў была спынена 23 жніўня, але пашпарт яму не вярнулі.

Гэта акалічнасць, аднак, не перашкодзіла Лябедзьку 6 верасня наведаць Польшчу.

«У нас працягваецца «футбольнае» спаборніцтва з КДБ, і цяпер лік 1:1.
Мне яшчэ нічога не аддалі, а я ўжо выехаў, праехаў праз Беларусь, праўда, па паветры», — сказаў Лябедзька.

Паводле яго слоў, ён знайшоў спосаб, як гэта зрабіць без пашпарта, які знаходзіцца ў КДБ. «Думаю, гэта стане для іх стымулам вярнуць пашпарт, бо трымаць ім яго ў сябе няма сэнсу», — адзначыў Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?