На месцы падзення самалёта Як-42 у Яраслаўскай вобласці працягваюцца пошукавыя працы.
Атрымалася апазнаць ужо 13 загінулых у выніку катастрофы, знойдзеныя целы 37 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на расійскія ўлады.

На борце самалёта, які ўпаў днём у сераду неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта «Туношна» пад Яраслаўлем, знаходзілася хакейная каманда «Лакаматыў», якая накіроўвалася ў Мінск на матч з «Дынама».

Усяго ў самалёце было 45 чалавек: 37 членаў хакейнага клуба «Лакаматыў» і восем членаў экіпажа. Сярод загінулых трое беларусаў — хакеісты Руслан Салей (1974). Сяргей Астапчук (1991) і трэнер па фізппадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

«Лакаматыў» — адзін з вядучых хакейных клубаў Расіі, тройчы выйграваў нацыянальнае першынство — у 1997, 2002 і 2003 гадах, быў фаварытам сёлетняга сезона КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0