Фінскі форвард Цеему Селяне распавёў пра сяброўства з беларускім абаронцам, разам з якім гуляўь за «Анахайм»

 Руслан Салей, pressball.by

Руслан Салей, pressball.by

«Руслан быў маім добрым сябрам, і мы заўсёды падтрымлівалі сувязь. Мы гулялі часта разам у карты, нярэдка сумесна абедалі. Мне настолькі цяжка чуць пра гэта, што я да гэтага часу не магу ў гэта паверыць. Калі я пачуў, што каманда трапіла ў авіякатастрофу, я спадзяваўся, што ён толькі паранены, або што яго наогул не было ў самалёце.

Гэта чорны дзень для ўсіх.
Ён быў выдатным хлопцам, сапраўдным мужыком, заўсёды аддаваў усё для каманды. Такі, ведаеце, хлопец, які заўсёды вельмі патрэбны ў распранальні — сапраўдная душа каманды.

Я пачуў гэтую навіну ад жонкі, калі раніцай прачнуўся. Яна сказала, што ў Расіі разбіўся самалёт, на якім была хакейная каманда. Мне было страшна ісці і чытаць падрабязнасці ў інтэрнэце аб тым, што за каманда, бо я ведаў, што ў любым выпадку там будзе шмат людзей, якія добра вядомыя мне асабіста. Так яно, вядома, і апынулася. Я гуляў з Скрастыньшам, добра ведаў Дзямітру. Гэта так сумна», — цытуе Селяне афіцыйны сайт «Анахайма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?