Сайт WikiLeaks, які спецыялізуецца на маштабных уцечках інфармацыі, апублікаваў сакрэтную дэпешу амбасады ЗША ў Вільні, якая апавядае аб сустрэчы амерыканскага дыпламата Джонатана Мура з Віктарам Лукашэнкам — старэйшым сынам беларускага кіраўніка што займае пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы.

Мяркуючы па выкінутым WikiLeaks у інтэрнэт архіву дыпламатычнай перапіскі ЗША, Вашынгтон часам (верагодна, у мэтах бяспекі) аддае перавагу трымаць сувязь са сваімі дыпламатамі ў Мінску праз пасольства ў Кіеве і Вільні. У дэпешы, засакрэчанай часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам і адпраўленай амерыканскім амбасадарам у Вільні Джонам Клаўдам, гаворыцца аб сустрэчы спадара Мура з Віктарам Лукашэнкам у будынку Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі 21 траўня 2008 года.

У ходзе саракахвіліннай сустрэчы бакі абмяняліся думкамі; Віктар Лукашэнка «не ішоў ні на якія саступкі» і не стаў казаць аб перспектывах змены сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларус

і і з павышанай увагай спецслужбаў да супрацоўнікаў пасольства ЗША.

Часовы павераны ў сваю чаргу нагадаў, што беларускі рэжым абяцаў вызваліць усіх палітычных зняволеных да канца лютага 2008 года, і што ўрад ЗША быў гатовы пайсці на станоўчыя крокі па пытанні санкцый. Але амерыканцы вельмі негатыўна ўспрынялі адмову афіцыйнага Мінску вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна напярэдадні і пасля смерці яго жонкі Ірыны Казулінай у лютым. Гэта, па словах Джонатана Мура, прывяло да таго, што 6 сакавіка ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» былі ўдакладнены эканамічныя санкцыі. Ён таксама заявіў, што ЗША працягнуць пільна сачыць за развіццём сітуацыі, у прыватнасці, з вызваленнем палітвязняў і падрыхтоўкай да парламенцкіх выбараў-2008.

У адрозненне ад іншых знаёмых амбасадзе беларускіх чыноўнікаў, піша Джонатан Мур, Віктар Лукашэнка сказаў, што можа зразумець, якім чынам адмова Беларусі ад абяцання вызваліць усіх палітвязняў магла прывесці да ўдакладнення эканамічных санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім».
Разам з тым, ён назваў палітвязняў Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча «бандытамі» і «паспяшаўся агучыць стандартную скаргу, што ціск ўрада ЗША „прымушае“ Беларусь збліжацца з Расіяй», сказана ў дакуменце.

Заўвага амерыканскага дыпламата аб тым, што «ЗША не баяцца адносін паміж Расіяй і суверэннай, незалежнай і дэмакратычнай Беларуссю», Віктар Лукашэнка нібыта сустрэў усмешкай. У канцы сустрэчы ён паабяцаў быць даступным для новых сустрэч «па меры неабходнасці».

Такая гатоўнасць старэйшага сына Лукашэнкі «крыху натхніла» амерыканскіх дыпламатаў,
нягледзячы на наступны «арышт 29 мая першых атрымальнiкаў грантаў «Камісіі па развіцці дэмакратыі» і допыты мясцовых супрацоўнікаў амбасады, «а таксама адмову 30 траўня ў касацыйнай скарзе палітвязню Сяргею Парсюкевічу».

«Калі ў нас будзе новае пасланне, мы зможам даставіць яго праз аднаго з нямногіх людзей, якія валодаюць магчымасцю ўплываць на Аляксандра Лукашэнку», — гаварылася ў дэпешы.

Акрамя звестак з адкрытых крыніц аб біяграфіі Віктара Лукашэнкі (ён жанаты, «па паведамленнях, на сваёй школьнай каханай»), у дэпешы прыведзены «атмасферная нататка».

Аўтар данясення адзначае, што

Віктар Лукашэнка ветліва вітаў часовага паверанага і даў яму магчымасць першым пачаць гутарку. Ён здаваўся задаволеным і ўважліва яго слухаў, а ў канцы сустрэчы падзякаваў дыпламату за дыскусію.

Сустрэча праходзіла прама ў кабінеце Віктара Лукашэнкі ў будынку прэзідэнцкай адміністрацыі:

«Офіс Віктара быў даволі невялікім і размяшчаўся ў канцы вялікага калідора. Ахоўнікі з беларускага КДБ ля галоўнага ўваходу ў будынак і нейкія бандыцкага выгляду мужчыны-наведнікі ў прыёмнай Віктара былі здзіўлены, убачыўшы часовага паверанага, але і Віктар, і яго памочнік былі аднолькава ветлівыя. Ён асцярожна называў бацьку выключна «прэзідэнтам» і ззяў, калі да яго звярталіся «паважаны Віктар Аляксандравіч».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?