Некалькі гадзін мінула з моманту трагедыі ў Яраслаўлі, а я ўсё не магу адысці ад пачутага.

Загінуў адзін з найлепшых хакейных калектываў Расіі, але загінулі і беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргй Астапчук.

Страта Руслана Салея — велізарная страта для беларускага хакея: загінуў найлепшы беларускі хакеіст за ўсю гісторыю гэтага віду спорту. Бліскучы прафесіянал, які гуляючы ў НХЛ, заўсёды прыязджаў і біўся ў матчах за зборную.

Я б прапанаваў, каб «Мінск-Арэну» пераназвалі ў гонар Руслана Салея. Гэты чалавек вельмі шмат зрабіў для беларускага хакея і яго папулярызацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?