На «Мінск-Арэне» 8 верасня пройдзе вечарына памяці загінулага ў авіякатастрофе яраслаўскага «Лакаматыва». Мерапрыемства пачнецца ў 19.00 — замест адмененага матчу чэмпіянату КХЛ «Дынама» (Мінск) — «Лакаматыў».

Чакаецца, што жалобная цырымонія будзе працягвацца каля 50 хвілін, у ёй будзе браць удзел Аляксандр Лукашэнка. На 15-тысячную арэну ўваход будзе вольны, аднак прыярытэт на трыбунах маюць балельшчыкі, якія купілі білет на гульню. Усе сродкі, выручаныя ад продажу білетаў, будуць пералічаныя «Лакаматыву».

Каля «Мінск-Арэны» прыспушчаныя сцягі, людзі нясуць кветкі і свечкі. Старт чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі адкладзены да 12 верасня. Вырашаецца пытанне аб выступленні «Лакаматыва» ў чэмпіянаце. Хутчэй за ўсё, каманда будзе ўкамплектаваная хакеістамі іншых клубаў, уключаючы тых, хто раней выступаў у Яраслаўлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?