Эдзі Рознер быў ледзьве не адзіным чалавекам на тэрыторыі СССР які граў сапраўдны джаз.

Аркестр Эдзі Рознера.

Аркестр Эдзі Рознера.

«Ёсць такая легенда — Эдзі Рознэр сустрэўся з Луі Армстрангам і той падарыў яму свой фотаздымак з подпісам «беламу Луі Армстрангу». -- расказвае музычны крытык Зміцер Падбярэзскі. -- На ўсёй тэрыторыі СССР у той час было скажонае паняцце джазу. Так называўся абсалютна любы аркестрык. А калі сказаць па шчырасці, джазу ў іх музыцы амаль і не было.

Аркестр Эдзі Рознера быў выключэннем — ён складаўся з беглых немцаў, якія ўмелі граць свінг, якія выраслі на гэтай культуры.
Гэты аркестр стаў узорным для некалькіх пакаленняў джазмэнаў.
Яны гралі і класічныя джазавыя мелодыі, аданак прыдумлялі да іх новыя тэксты — каб прапусціла цэнзура. Мяркую, што Уцёсаў пераняў гэты прыём менавіта ў Рознера, бо палова хітоў Ўцёсава, найбольш блізкія да джазу, гэта пераклады заходніх кампазіцый."

Эдзі Рознер нарадзіўся ў 1910 годзе ў Берліне. Яго сталенне як джазмена адбывалася на еўрапейскіх пляцоўках, яго называлі найлепшым трубачом Еўропы. Калі ў 1933 годзе да ўлады ў Германіі прыйшоў Гітлер, габрэй Рознер пераехаў у Польшчу, адтуль у 1939-м -- у Беларусь. Ён узначаліў Дзяржаўны джазавы аркестр Беларусі і ў 1940-я збіраў аншлагі ў клубе імя Сталіна (цяпер -- кінатэатр "Перамога"). Нават Цанава, змрочны кіраўнік дзяржбяспекі, фанацеў ад яго музыкі. Але ў 1946 г. у СССР пачалася барацьба з джазам. І Рознера арыштавалі.

Аднак

нават у калымскіх лагерах яму ўдавалася збіраць найлепшыя ў СССР джаз-банды (бо і найлепшыя музыканты тады траплялі пад рэпрэсіі)
, і нават пісаць новыя творы і ездзіць з гастролямі па іншых лагерах — кажуць, кіраўнікі гэтых установаў вельмі прасілі зрабіць канцэрт у іх.
Гэта ў Маскве ішла барацьба з джазам, на Калыме, як бы дзіка гэта не гучала, музыка Рознэра была запатрабаваная.

Пасля рэабілітацыі ў 1954 і да 1971 года Эдзі Рознэр працаваў у Маскве, пакуль яго аркестр не быў распушчаны (эра біг-бэндаў прайшла). У 1973 годзе ён з'ехаў у Заходні Берлін дзе і правёў апошнія тры гады жыцця.

Калі б Эдзі Рознэр жыў у Амерыцы, яго б зараз узгадвалі ў адным шэрагу з Бэні Гудманам, Гленам Мілерам і Біксам Біндэрбэйкам. Аднак, у чымсьці ягоная заслуга нават большая: ён прасунуў свінг у краіну дзе жылі як спявалася тады «с песнями борясь и побеждая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?