Цырымонія развітання з загінулымі ў авіякатастрофе 7 верасня гульцамі, трэнерамі і супрацоўнікамі ХК «Лакаматыў» адбудзецца 10 верасня на яраслаўскай «Арэне-2000-Лакаматыў», паведаміла прэс-служба Кантынентальнай хакейнай лігі.

Рашэнні аб прынцыпах камплектавання каманды «Лакаматыў» будуць прынятыя і апублікаваныя пасля гэтай даты.

У сувязі з арганізацыяй і правядзеннем жалобных мерапрыемстваў у памяць аб ахвярах трагедыі чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2011/2012 пачнецца 12 верасня. Гэта азначае, што 10 верасня не адбудзецца матч паміж мінскім «Дынамам» і магнітагорскім «Металургам».

У складзе «Лакаматыва» выступалі два беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?