Дэпартамент у справах міграцыі Літоўскай Рэспублікі вырашыў даць палітычны прытулак рэдактарцы сайту charter97.org Наталлі Радзінай.

Задаволіць прашэнне журналісткі Дэпартамент заклікала Міністэрства замежных спраў Літвы.

«Я ўдзячная ўладам Літвы за прадстаўленне палітычнага прытулку. Упершыню за 14 гадоў працы беларускім незалежным журналістам я адчуваю сябе ў бяспецы. Аднак эмігрантам сябе не лічу і маю намер вярнуцца ў Беларусь адразу ж пасьля змены сітуацыі», — заявіла Наталля Радзіна.

4 жніўня Наталья Радзіна, якая ўцякла з Беларусі 31 сакавіка, папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.

Радзіну вінавацілі ў датычнасці да падзеяў 19 снежня 2010 года. 26 жніўня стала вядома, што крымінальная справа супраць яе спынена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?