У меня адабралі магчымасць кіраваць Белсатам, напісала Агнешка Рамашэўска-Гузы ў сваім Фэйсбуку.

 Агнешка Рамашэўская, facebook.com

Агнешка Рамашэўская, facebook.com

Агнешка Рамашэўска-Гузы кіравала тэлебачаннем Белсат з 2007 года. Яшчэ ў панядзелак паведамлялася аб тым, што на Белсаце з'явіцца намеснік дырэктара, які павінен будзе адказваць за фінансаванне тэлебачання. Без яго згоды Рамашэўская-Гузы не магла б выдаваць грошы. Пасаду намесніка дырэктара Белсата павінен быў атрымаць Вальдэмар Даманьскі, кіраўнік эканамічнага аддзела TVP Polonia, які вядзе сваю трансляцыю на Беларусь.

З гэтага часу ўсе дакументы, звязаныя з фінансамі перад зацверджаннем павінны праходзіць праз згоду Даманьскага. Як інфармуе прэсавае бюро канала TVP такое рашэнне было закліканае ўзмацніць кіраўніцтва канала пасля таго як былі прааналізаваныя "фінансавыя вынікі дзейнасці канала". Але дырэктар Белсата ўспрыняла гэта як навязванне ёй куратара.

А так як практычна ўсе паперы, звязаныя з фінансамі, то я не змагу самастойна кіраваць працай тэлеканала,
- адзначае Агнешка Рымашэўска-Гузы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?