У пералік, апублікаваны на сайце Мінфіна, увайшлі такія буйныя прадпрыемствы, як 
БелАЗ, Мінскі маторны завод, МАЗ, «Бабруйскаграмаш», «Гомельшкло», «Керамін», Мазырскі НПЗ, «Нафтан», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Лакафарба», «Белвест», «Атлант», «Магатэкс», чатыры цукровыя заводы, Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і іншыя.

У дачыненні да гэтых юрасоб захоўваюцца дзейныя абмежаванні на адчужэнне акцый у выглядзе пераважнага права іх набыцця мясцовымі дзяржаўнымі органамі.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 677 ад 16 лістапада 2006 года аблвыканкамы і Мінгарвыканкам маюць пераважнае права на набыццё акцый (доляў у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку тых, што ўключаны ў пералік юрасоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы. Акцыянер павінен праінфармаваць аблвыканкам пра свой намер прадаць акцыі. Калі той не купляе акцыі на працягу 90 дзён па заяўленай цане, то яны могуць быць прададзеныя трэцяй асобе па цане не ніжэй чым заяўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?