Паводле інфармацыі, размешчанай у жніўні ў каціровачнай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы (БЕКАС), аўтаперавозчыкі гатовыя прадаць 49,77% сваіх акцый мінімум за 843,1 тыс. даляраў.

Кампанія, цэнтральны офіс і база якой размяшчаецца ў Брэсце, з’яўляецца адным з найстарэйшых аператараў на рынку грузаперавозак Беларусі. Свае паслугі яна прапануе ўжо звыш 40 гадоў, міжнародныя аўтаперавозкі ажыццяўляе з 1991 года. «Брэстінтэртранс» з’яўляецца заснавальнікам і членам Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП).

Філіялы «Брэстінтэртранса» знаходзяцца ў Баранавічах, Пінску і Кобрыне. Па выніках 2009 выручка кампаніі склала 3,756 млрд. рублёў, страту — 420 млн. рублёў. Па выніках 2010 года — выручка 4,278 млрд. рублёў, прыбытак 375 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?