Развітанне з загінулым у авіякатастрофе пад Яраслаўлем абаронцам хакейнай зборнай Беларусі Русланам Салеем пачнецца 10 верасня ў 13.00 на арэне ХК «Юнацтва-Мінск» у сталічным парку Горкага.

 Руслан Салей

Руслан Салей

 Сяргей Астапчук

Сяргей Астапчук

 Мікалай Крываносаў, tut.by

Мікалай Крываносаў, tut.by

Цела Руслана Салея павінна быць дастаўлена ў Мінск сёння ўвечары.

Пахаваны былы капітан зборнай Беларусі будзе ў другой палове дня 10 верасня на Маскоўскіх могілках.

На пахаванне былога капітана зборнай Беларусі прыедуць яго шматлікія партнёры па нацыянальнай зборнай. З омскага «Авангарда» ужо прыбыў Аляксей Калюжны, з екацярынбургскага «Аўтамабіліста» — Віктар Касцючонак. Чакаецца таксама прыбыццё Міхаіла Грабоўскага з «Таронта» і іншых гульцоў.

Пахаванне яшчэ двух членаў загінулай каманды яраслаўскага «Лакаматыва» — форварда Сяргея Астапчука і трэнера па фізпадрыхтоўцы Мікалая Крываносава — хутчэй за ўсё адбудуцца 11 верасня.

Развітанне з Сяргеем Астапчуком пройдзе ў нядзелю, з 13.00 до 15.00 па адрасе: г. Мінск вул. Альшэўскага, 12, рытуальны зал N1. Па сканчэнні паніхіды адбудзецца пахаванне на могілках у Калодзішчах.

Развітанне з Мікалаем Крываносавым пройдзе ў яго дома 11 верасня, з 10.00 да 12.30 (Піянерская, д.3, кв. 34). Ён будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?