09.09.2011 / 13:28

Эдгар По падпіша сваю кнігу ў кнігарні «логвінаЎ» 9

14 верасня. Ад 19.00 да 21.00. Пр.Незалежнасці, 37А.

Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» класік амерыканскай літаратуры Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў «Маска Чырвонае Смерці», які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску.

Атрымаць аўтограф аднаго з найвыбітнейшых пачынальнікаў дэтэктыву і хорар-фікшну, аматара гратэскаў і галаваломак, песняра арніталагічнай паэзіі можна будзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.

Пра кнігу:

Кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По «Маска Чырвонае Смерці» выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» і Бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» PostScriptum.

Над кнігай, у якую ўвайшлі 24 апавяданні, паэма «Тамерлан», больш за палову ўсіх вершаў (некаторыя ў двух перакладах) і два найбольш знакамітыя эсэ Эдгара По, працавалі 19 перакладчыкаў. Укладальнік — Андрэй Хадановіч, аўтар прадмовы — кандыдат філалагічных навук, выкладчык замежнай літаратуры філфака БДУ Нарынэ Шахназаран.

Большасць перакладаў, што ўвайшлі ў том, рабіліся спецыяльна для гэтага выдання, якое суправаджае па магчымасці грунтоўны каментар.

0
S.V.Yozh / Адказаць
09.09.2011 / 13:30
А нічога, што Эдгар Алан По памёр у 1849 годзе?
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
09.09.2011 / 13:31
Выданне файнае атрымалася, тым, хто яшчэ не набыў - шчыра раю.
0
Ірына / Адказаць
09.09.2011 / 13:42
Эдгар По востал із мертвых :))))
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру