09.09.2011 / 14:30

Міліцыя абвяргае факт ператрусу ў цягніку Брэст—Мінск 1

Спецназаўцы ператрэслі купэ праваднікоў пасля таго, як тыя запатрабавалі білеты?

Пра інцыдэнт у пасажырскім цягніку, які накіроўваўся з Брэста ў Мінск, піша газета «Вечерний Брест». У газету звярнулася чытачка, якая расказала пра дзіўны выпадак ноччу 4 верасня ў цягніку №608. З купэ праваднікоў чуўся шум, лаянка, а таксама выкрыкі, як у часе міліцэйскіх аблаваў.

«ВБ» праверыла інфармацыю ў транспартнай міліцыі. Там ім заявілі, што азначаны перыяд на цягніку гэтага маршруту супрацоўнікі міліцыі не праводзілі аніякіх мерапрыемстваў у дачыненні ні да пасажыраў, ні да праваднікоў.

Згодна неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт здарыўся пасля таго, як на цягнік селі два чалавекі ў камуфляжы з сімволікай спецназу. Яны былі без праязных дакументаў. Нібыта пры гэтым яны адмовіліся прадстаўляцца і паказваць дакументы. У транспартнай міліцыя патлумачылі, што ў супрацоўнік праваахоўных органаў, які кіруецца цягніком на заданне, не набывае квіток, а атрымлівае маршрутны ліст супрацоўніка суправаджэння. А ўжо па ім ён атрымлівае ў касе пасадачны талон. Такіх дакументаў у спецназаўцаў не было.

У Ганцавічах у вагон селі яшчэ два спецназаўца. Яны мелі пры сабе маршрутны ліст, але без неабходных рэквізітаў. У адказ на незадаволенасць праваднікоў спецназаўцы нібыта вырашылі правесці сваю праверку. Пры гэтым не складаліся пратаколы, не прад’яўляліся неабходныя дакументы.

«ВБ» выказвае здагадку, што ў інцыдэнце ўдзельнічалі спецназаўцы, якія дзяжурылі ў Ганцавічах на Дні беларускага пісьменства. І дадае, што абураныя праваднікі не збіраюцца пакідаць гэту справу без адказу.

0
Zhaba1 / Адказаць
09.09.2011 / 17:02
мы ехали на этом поезде как раз в то время, сели в поезд в Ганцевичах. там на самом деле был какой-то конфликт, но так как было уже поздно (или рано. полпятого утра и очень хотелось спать), в чем суть конфликта понять не смогли. действительно было 4 сотрудника спецназа, которые ругались с проводниками и имитировали бурную деятельность: ходили по вагону, светили спящим людям в лицо фонариком и делали вид, что кого-то усердно ищут. все как всегда, впрочем...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру