Сучасныя метады кантролю непажаданай цяжарнасці з’явіліся некалькі дзесяцігоддзяў таму. Так, супрацьзачаткавыя таблеткі ўпершыню трапілі на рынак у 1961 г.

Іх дзеянне заснавана на змене гарманальнага фону з дапамогай сінтэтычных гармонаў. Пілюля падаўляе вытворчасць гармонаў, адказных за авуляцыю, ад чаго менструальны цыкл парушаецца. Гэты метад эфектыўны, аднак ён валодае цэлым букетам пабочных эфектаў, бо ўздзейнічае на ўвесь арганізм жанчыны, падвышаючы рызыку хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і г.д. Акрамя гэтага, такія лекі неабходна прымаць штодня, а пропуск прыёму можа пацягнуць непажаданую цяжарнасць.

З-за гэтага эфектыўнасць аральных кантрацэптываў ацэньваюць у 80–90%.

Даследнікі з Арэгона займаюцца распрацоўкай негарманальнага прэпарата, які будзе ўплываць непасрэдна на механізм вылучэння яйкаклеткі з яечніка. Новы падыход накіраваны на ключавыя ферменты, якія ўдзельнічаюць у працэсе авуляцыі. Навукоўцы высветлілі, якія менавіта ферменты ўяўляюць цікавасць, вывучаючы макак, рэпрадуктыўная сістэма якіх вельмі падобная да палавых органаў чалавека.

Як паказалі досведы, уздзеянне на гэтыя ферменты прадухіляе авуляцыю, затрымліваючы яйкаклетку ў яечніку. Цяпер навукоўцы распрацоўваюць метады, з дапамогай якіх прэпарат можна будзе ўводзіць у арганізм. «Наc чакае вялікая праца, але мы верым, што больш бяспечныя і эфектыўныя метады кантрацэпцыі магчымыя», — падкрэсліваюць яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?