09.09.2011 / 18:01

Дзень вулічнай музыкі: гурт «Сілікон» і дваццаць дружыннікаў БРСМ 2

Кулінковіч і Вайцюшкевіч — у пралёце.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу вулічнай музыкі, які адбудзецца ў межах дня Мінска 10 верасня, стала вядома, што з двухмільённага Мінска на свяце дазволілі выступіць 55 музыкам. Для параўнання — у 500-тысячнай Вільні ў першае свята музыкі выступіла 700 чалавек.

Арганізатары літоўскага Дня музыкі у колерах распісалі, як тое робіцца ў Вільні — людзі выходзяць з інструментамі на вуліцы, граюць, спяваюць і робяць усё, што заўгодна.

Прадстаўнік БРСМ распавёў, што такое ў Мінску немагчыма: а раптам пачнуць заклікаць да ўжывання наркотыкаў альбо закрануць палітычныя тэмы?
Дарэчы менавіта таму
кожны з музыкантаў мусіў адправіць кароткі змест песень, якія збіраецца выконваць, арганізатарам.
«Мерапрыемства не палітычнае, мы займаемся толькі культурай» — казалі арганізатары. Магчыма, яны проста ніколі не чулі, што гэтыя рэчы могуць спалучацца. Грошы за музыку, дарэчы, збіраць таксама забаронена.
Заяўкі на свята сярод іншых падалі і Аляксандр Кулінковіч, і Зміцер Вайцюшкевіч. «Заяўкі гэтых музыкантаў не былі адабраныя, бо ў іх і так ёсць тысячы пляцовак па Беларусі, дзе яны могуць выступіць.
А мы ладзім конкурс не для прафесіяналаў, якія музыкай зарабляюць грошы» — казалі арганізатары. Аднак не змаглі патлумачыць, чаму іншыя прафесіяналы, якія зарабляюць грошы музыкай, на свята трапілі.
Напрыклад, гурт «Сілікон».

Выглядае, што замест свята свабоднай творчасці мы будзем мець чарговае афіцыёзнае мерапрыемства. Тым больш што

парадак там будуць забяспечваць дваццаць дружыннікаў БРСМ.

Праўда, некаторыя музыканты адразу сказалі, што

калі на свяце будзе хоць адна расцяжка ад БРСМ, удзельнічаць у ім не мае сэнсу.
Ці дазволяць музыкантам спяваць Цоя і іншыя «палітычныя» гурты можна будзе даведацца заўтра ад 13.00 да 20.00 у Траецкім перадмесці.

Юрась Ускоў

0
жеко / Адказаць
09.09.2011 / 21:42
ну вашу ж мать! (не вашу, уважаемая редакция НН) а я туда сходить хотел, насладиться праздником, а теперь аж тошно об этом думать...
0
Віцьбіч / Адказаць
10.09.2011 / 05:08
Але ж больш чым ўпэўнены, што большасьць творчасьці музыкаў ня будзе мець ніводнай прычыны знайсьці ўхваленьне БРСМа, ці Наша Ніва хоча, каб да абслугоўваньня сьвята запрасілі Моладзь БНФ ці Маладых Дэмакратаў? Ад сваёй асобы запрашаю ў Траецкае, на пляцоўке акустычнай музыкі з 18.00 па 19.00 будзе граць гурт "Ведьма". - вельмі цікавая і незвычайная музыка і словы) З,Ы, А той, хто ў іх сьпевах знойдзе хаця б слова пра БРСМ - з мяне каліграм марозіва))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру