У Мэксыцы рэвалюцыя толькі што пачынаецца. Рэвалюцыянэры біліся з правіцельственным войскам цэлых 12 гадзін. І тыя, і другія маюць вялікія страты ў людзях. Перамаглі паўстанцы.
Паштовая скрынка
Макасу. На загалоўку ж выразна напісана «Беларуская газэта», як жа вы хочаце, каб мы друкавалі Вашы расейскія вершы?
«НН». 1911. № 7. 17 лютага.