Аб гэтым заявіў сёння ў інтэрв’ю нацыянальным тэлеканалам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

«Пастаўлена задача выйсці на адзіны курс паміж асноўнай і дадатковай сесіямі на валютна-фондавай біржы, — нагадаў прадстаўнік Нацбанка. — Адведзены тэрмін 1,5–2 месяцы. На мой погляд, гэта абсалютна адэкватны перыяд, і мы ў стане нават у больш кароткія тэрміны вырашыць гэта пытанне».

Намеснік кіраўніка Нацбанка адзначыў, што «ў Беларусі карзіна па трох відах валют паступова слабее». «Ідзе планавая работа ў існуючых умовах, — падкрэсліў ён. — Такая тэндэнцыя захаваецца, а калі з’явіцца арыенцір на дадатковай сесіі, мы прымем рашэнне, ці трэба дадаткова ажыццявіць інтэрвенцыю на рынку і крыху падцягнуць дадатковую сесію да асноўнай. Можа, гэта не спатрэбіцца і сітуацыя выраўнуецца без удзелу Нацбанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?