Піша вам пастаянны чытач з Бягомля. Хачу выказаць свой пункт гледжання на тое, як у турмах абыходзяцца з палітвязнямі.

Апостала Паўла выдаў раб, хаця яго ніхто не змушаў да гэтага. Раб – гэта не толькі сацыяльны стан чалавека, гэта – хвароба духу. Таксама ў 30-я гады ХХ стагоддзя народу ўводзілі ў свядомасць, што ўсюды ворагі, шмат хто ў гэту лухту верыў і верыў да смерці. Людзей, ні за што рэпрэсаваных, цкавала не толькі тагачасная ўлада, але і простыя грамадзяне, якія былі падвержаныя сталінскай прапагандзе. Мае рацыю мудрасць:

“Калі чалавеку бесперапынна гаварыць, што ён – малпа, праз год ён у гэта паверыць”
.

Цяпер у нас тое самае адбываецца, на людзей навешалі ярлыкі ворагаў, “адмарозкаў”, “хулігання” і г.д. Глядзіце, маўляў, вось яны муцяць ваду, яны ездзяць за мяжу, нацкоўваюць на Беларусь урады суседніх краін. Каму хочуць локшыну навешваць? Частка народа клюе на прынаду.

Самае прыкрае, што клюе на гэта моладзь.
БРСМ робіць сваю справу. За 17 гадоў выгадавалі такіх манкуртаў, якіх не выгадавала савецкая сістэма за ўвесь час свайго існавання.
Да якога стану трэба давесці частку народа, каб чыноўнік абласнога ўзроўню лазіў па сметніках і паказваў пальцам, дзе што прыбіраць, быццам у мясцовай улады няма мазгоў.
Але будучыня не за гэтай часткай, а будучыня Беларусі за тымі, хто сядзіць зараз а кратамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?