09.09.2011 / 19:12

«Правы альянс» абвясціў аб спыненні палітычнай дзейнасці 8

А таксама аб скасаванні лідарства ў арганізацыі.

Напярэдадні Дня Беларускай вайсковай славы адбылося паседжанне Рады «Правага Альянсу». Па выніках паседжаньня прынята некалькі рашэння.

Найперш Рада вырашыла «спыніць палітычную дзейнасць «Правага альянсу, а таксама скасаваць усе домавы аб удзеле ў палітычных кааліцыях». Сябры арганізацыі маюць права займацца палітыкай толькі як прыватныя асобы. Таксама скасоўваецца пасада лідара арганізацыі. Юрась Карэтнікаў цяпер будзе лічыцца сябрам Рады.

«Правы альянс» мае накіраваць свае намаганні на: пашырэнне нацыяналізму ў грамадстве, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, барацьбу алкагалізму, наркаманіі і дэструктыўных ідэалогій, спыненне безадказнай міграцыйнай палітыкі ўладаў, спыненне беларусафобскай дзейнасці.

ЗП

0
Ігар Грачышка / Адказаць
09.09.2011 / 19:17
Пашырэнне нацыяналізму - хіба не палітычнае заданне? :)
0
Саша / Адказаць
09.09.2011 / 19:51
Карэтнікаў перастрахоўваецца? Усёроўна пасодзюць )))
0
Клоппенбург / Адказаць
09.09.2011 / 21:17
А был лі мальчык? Дый пры чым тут 8 верасня?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру