09.09.2011 / 19:38

Удзельнікі грыбнога чэмпіянату змогуць убачыць Лесуна 1

Спаборніцтвы па «ціхім паляванні» праводзяцца на Полаччыне ў трэці раз.

Убачыць лесуна змогуць ўдзельнікі і госці грыбнога чэмпіянату, які ўжо ў трэці раз збярэ аматараў «ціхага палявання» з усёй Полаччыны ў турыстычнай вёсцы Дрэтунь, абяцае газета «Віцебскі рабочы».

За перамогу пазмагаюцца звыш 90 каманд (па тры чалавекі ў кожнай). Удзельнічаць у чэмпіянаце будуць настаўнікі, лекары, прадстаўнікі прамысловасці, лясной і сельскай гаспадаркі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе спыненая за паўгадзіны да пачатку спаборніцтваў — у 6.30 раніцы 10 верасня.

Сёлета арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей сюрпрыз. У часе спаборніцтва будзе прэзентаваны новы турыстычны брэнд Полаччыны — Лясун. Арганізатары спадзяюцца, што ён стане не менш папулярным, чым прапісаны на Пастаўшчыне Зюзя Паазерскі.

0
Слаўка / Адказаць
10.09.2011 / 16:37
А калі яны падчас чэмпіянату знойдуць адпаведныя грыбы, то пабачыць змогуць ня толькі Лесуна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру