Пасля праверкі наглядных органаў у захаванні прыродаахоўнага заканадаўства завод «Малочны мір» аштрафавалі на 200 млн руб.

Кіраўніцтва прадпрыемства не прыдумала нічога лепшага… як узяць гэтыя сродкі з сваіх працаўнікоў.

Як вынік, 153 чалавекі не атрымалі сваіх законных грошай. Як паведаміла працаўніца прадпрыемства Алена К., штраф быў накладзены за скідванне сцёкавых водаў. «Натуральна, нашай віны ў гэтым не было, бо большасць працаўнікоў нават не маюць доступу да гэтых сістэмаў. Але кіраўніцтва вырашыла пазбавіць прэміі нас. І гэта пры тым, што заробкі і так не павышаюць, а кошты ў крамах растуць штодня».

Працаўнікі калектыўна звярнуліся ў дзяржаўную Федэрацыю прафсаюзаў. Як ні дзіўна, але менавіта ўмяшанне ФПБ развязала праблему. «Паводле нашай інфармацыі,

на прадпрыемстве сапраўды ўтрымлівалі заробак — ад 800 тыс. да 1 млн. рублёў
Відавочна, што гэта незаконныя дзеянні, таму мы ўмяшаліся ў сітуацыю», — заявілі ў прэсавай службе. Такім чынам, незаконныя дзеянні кіраўніцтва заводу былі спыненыя, але ніякіх штрафаў на дырэкцыю не наклалі. Выглядае, што прафсаюзныя чыноўнікі змаглі дамовіцца, бо ў Гарадзенскую пракуратуру заяваў ад калектыву ці ФПБ не паступала.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?