У мінскім парку імя Горкага прыйшло развітанне з хакеістам Русланам Салеем. Перад уваходам у крыты лядовы каток выстраілася доўгая чарга. Па ацэнках карэспандэнтаў «НН», у развітанні прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.
Жадаючыя развітацца з былым капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, які загінуў у авіякатастрофе, стаялі з кветкамі, жалобнымі вянкамі, некаторыя прыйшлі ў форме хакейных клубаў. Каля ўваходу на крыты каток знаходзілася ганаровая варта ў ваеннай форме.
Развітацца з хакеістам прыйшлі ў поўным складзе сталічныя хакейныя каманды
З розных гарадоў свету прыехалі развітацца з партнёрам па нацыянальнай зборнай Аляксей Калюжны з омскага «Авангарда», Віктар Касцючонак з екацярынбургскага «Аўтамабіліста», а таксама Андрэй Касціцын з «Манрэаля» і Міхаіл Грабоўскі з «Таронта».
Пасля заканчэння развітання шматтысячная працэсія рушыла па вуліцы Першамайскай.
Пахаванне адбудзецца ў другой палове дня на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.
Самалёт