10 верасня адбылося адкрыццё Лошыцкага парку. Праўда, анансаванае афіцыйнае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Мінгарвыканкама так і не адбылося. Атмасферу свята стваралі найлепшыя творчыя сілы Ленінскага раёна.

Па парку шпацыравалі рыцары, вазакі прапанавалі пракаціцца на канях, дзеці маглі заняцца маляваннем. Для тых, хто хацеў перакусіць, працаваў выязны гандаль і кафэ, гандлявалі ў тым ліку і алкаголем.

Па сведчанні карэспандэнта БелаПАН,

пасля рэканструкцыі Лошыцкі парк ператварыўся з прыемнага месца з шырокімі алеямі і зацішнымі сцяжынкамі ў велізарную прычасаную пустку з веладарожкамі, маладымі дрэвамі і відам на шэрыя шматпавярхоўкі Серабранкі.

Надаем, яшчэ ў 2008 году праект рэканструкцыі Лошыцкага парку і ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў пойме Свіслачы выклікаў занепакоенасць мінчукоў і шэрагу грамадскіх арганізацый.

Першае згадванне пра Лошыцу адносіцца да 1557 году.
Сам парк і цэнтральная ліпавая алея былі закладзеныя ў другой палове XVIII стагоддзя графам Станіславам Прушынскім.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?