У газеце вельмі часта згадваецца пра Змітра Дашкевіча. Для інфармацыі я напомню некаторыя малавядомыя факты.Я з суседняй вёскі і калісьці ведаў яго бацьку Дашкевіча, Вячаслава, гадоў 50 таму. У той час ён вучыўся дзесьці ў Мінску. Ехаў з Мінска дадому ў Кушняры Івацэвіцкага раёна, поезд у Івацэвічах не спыніўся, і ён сігануў з поезда. Яго зацягнула і адрэзала нагу, і ўжо ў той час ён хадзіў на пратэзе. У газеце была яго выява, але колькі я ні ўглядаўся, я яго не пазнаў. І не дзіва, час прайшоў немалы.
Дык вось, Дашкевіч Дзмітры выплыў невыпадкова і вось чаму. Я распавяду, якая там была сям’я. Пачнем з дзеда. Дзед быў лесаруб. У яго было чатыры сыны. Старэйшы Мікалай быў дырэктарам саўгаса многа гадоў дзесьці каля Косава. За ім Ігар у Івацэвічах у 60-я гады быў дырэктарам у хімлесгасе. Затым Слава, бацька Змітра. Меншы, Аляксандр, быў у в.Постарынь старшынём сельсавета, на гэтай пасадзе і памёр.
Дык вось
нашыя лепшыя людзі гніюць у турме, маладыя, разумныя, амбітныя.
У дзеда Дзімы па бацькоўскай лініі прозвішча было Казлоўскі, і хлопцы хадзілі школу спачатку з гэтым прозвішчам. А пасля памянялі на прозвішча бабкі Дашкевіч. І цяпер у Кушнярах ёсць прозвішча Казлоўскі.
Для даведкі: Кушняры -- вёска хат да 30, маленькая.
0
0
0
0
0
0