11.09.2011 / 13:27

Кліп дня: The Beatles - P.S. I Love You 2

49 гадоў таму The Beatles упершыню запісалі песню P. S. I Love You, якая стала дным з галоўных хітоў першага «вялікага» альбому ліверпульскай чацвёркі. І выйшла так, што простая песня з крыху наіўным тэкстам ад Пола Макартні дагэтуль з’яўляецца ўзорам па напісанні хітоў пра каханне. А назва песні ўжо даўно стала ўстойлівым выразам.

ЮУ

0
ПачВарА / Адказаць
11.09.2011 / 15:48
НН радуе апошнім часам) Працягвайце ў тым жа напрамку.
0
бітламан / Адказаць
11.09.2011 / 23:01
У першыню гэтая песня выйшла на г.зв. "сарапятцы" у 1962 г. Гэта быў першы сінгл гурта, які выдала фірма EMI, з якой толькі што быў падпісаны кантракт. Першай песняй на сінгле была "Love me do", а "P.S. I love you" была на другой старонцы. Сінгл у нацыянальных чатах Брытаніі падняўся толькі да 12 месца, што для дэбюту можа было і не кепска. Асабліва ўлічваючы,што абедзве песні былі напісаныя творчым тандэмам Ленан-Макартні, у тыя часы далёка не ўсе гурты і выканаўцы самі пісалі песні (Прэслі сам не пісаў песень). Пазней абедзве кампазіцыі былі ўключаныя ў першы альбом гурта Pleas Pleas Me, які выйшаў у весну1963 года і пакарыў Брытанію.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру